Сочинение па беларускай мове на тему

2 варианта

  1. Сочинения: Іншыя тэмы
    1
    “Люблю цябе, Белая Русь!”
    2
    “Пра маці можна расказваць бясконца” (Максім Горкі)
    3
    “Родная мова, цудоўная мова…”
    4
    “Слова аб юнай краіне” (развагі і думкі пра паэзію Віктара Казлоўскага)
    5
    “Слова пра паход Iгаравы” — паэтычны помнiк рускага, беларускага i ўкраiнскага народаў
    6
    19 стагоддзе як новы этап у развіцці слоўнага мастацтва Беларусі
    7
    Актуальнее, надзённае, набалелае…
    8
    Алесь Загорскі i Кастусь Каліноўскі – “Рыцары свабоды i сумлення”
    9
    Антыподы Мікіты Зносака i яго хаўруснікаў
    10
    Багата, родная ты мова…
    11
    Белавежскі зубр
    12
    Беларусы — гэта мы
    13
    Беларусь — мая Радзiма
    14
    Водгук на верш Дануты Бічэль-Загневатай “Будучыня Беларусі — старажытныя кнігі Скарыны”
    15
    Гуманістычныя матывы старажытнай беларускай літаратуры
    16
    Да двухсотгоддзя Адама Міцкевіча
    17
    Дзік
    18
    Жыві, яго вялікасць Хлеб!
    19
    Зімой у лесе
    20
    Зямля бацькоўская — святая
    21
    Зямля мая — зялёны дом
    22
    Каго я лiчу сапраўдным сябрам
    23
    Кніга — крыніца ведаў
    24
    Колеры восені
    25
    Лістапад
    26
    Летам у лесе
    27
    Летнія канікулы
    28
    Люблю свой край (1)
    29
    Люблю свой край (2)
    30
    Людзі зямлі беларускай
    31
    Мае пакаленне, якое яно?
    32
    Маральна-этычная праблематыка ў творах Алеся Асіпенкі
    33
    Маці
    34
    Мая Радзіма
    35
    Мая бабуля
    36
    Мая мама
    37
    Мова — крыніца чалавечага жыцця
    38
    Мы за мір
    39
    Найбольш яркія вобразы жанчын у беларускай літаратуры
    40
    Наш гонар, наш боль (пра Хатынь)
    41
    Наш сябар — лес
    42
    Наша багацце
    43
    Наша мова — цудоўная, спеўная
    44
    Нашы асветнікі — наша гордасць
    45
    Незвычайны чалавек
    46
    Няхай раскажа час мінулы
    47
    Пра мацi можна гаварыць бясконца
    48
    Прыйшла вясна
    49
    Прырода i мы
    50
    Прыход вясны
    51
    Разумны гномік
    52
    Раніца ў лесе
    53
    Роднае слова
    54
    Рысь
    55
    Рэцэнзія на прагледжаны спектакль
    56
    Самае ласкавае слова на зямлi
    57
    Тэатр у сучасным жыцці
    58
    Хлеб — наша багацце
    59
    Хлеб — усяму галава
    60
    Цана хлеба
    61
    Чалавек і прырода
    62
    Шануйце Родную мову
    63
    Шануйце нашых продкаў
    64
    Што робіць чалавека чалавекам?
    65
    Што такое адказнасць?
    66
    Што такое сапраўднае шчасце?
    67
    Што такое талент?
    68
    Што я ведаю пра жыццё
    69
    Эвалюцыя характару Мiхала Тварыцкага
    70
    Як я разумею шчасце?
    71
    Зіма. Адлюстраванне пары года на прыкладзе твораў розных мастакоў
    72
    Сачыненне-разважанне “Ці патрэбна беларусам родная мова?”

  2. “Якая цудоўная родная мова!”
    Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты, але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.
    У сваім вершы Ніл Гілевіч добра паказаў, як квітнее мова і як яна знікае. У творы аўтар параўноўвае залатую дуброву з нашай мовай. Канешне, можна сказаць, што мова наша залатая, бо яна багата прыгожымі словамі, выразамі, у кожнае слова чалавек укладваў душу, але нельга параўнаць мову з дубровай. Прыйдзе халодная пара — і дрэвыскінуць трапяткія лісточкі, ахутаюцца сном, а наша родная мова павінна жыць, узбагачацца, не загінуць. Мы ж будзем дапамагаць ей. Дуброве нельга дапамагчы, але мове можна. Трэба толькі шанаваць, аберагаць, змагацца за яе. «Наша мова — гэта народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ», — з хваляваннем гаварыў Іван Мележ.
    Як усё ж такі трэба аберагаць родную мову? Якая яна, наша мова? Чаму мы яе шануем? Адказы на гэтыя пытанні кожны знойдзе ў сваім сэрцы, у душы. На гэтыя пытанні людзі імкнуліся адказаць на працягу; шматлікіх стагоддзяў, у розныя часы. Жыццё людзей, якія вымушаны былі пакінуць радзіму, было цяжкім, невыносным. Яны не маглі размаўляць на роднай мове, не маглі прытуліцца да роднай зямлі, а гэта самая страшэнная кара. Але вернемся да нашых спрадвечных пытанняў. Адзін вельмі знакаміты чалавек гаварыў: «Мова ласкавая і мілагучная, як песня». Таму мы павінны «спяваць», гаварыць на сваей мове, вучыць іншых размаўляць на ей. «Чалавек — гэта цэлы свет», — сказаў Кузьма Чорны. Значыць, чалавек можа ўсё: можа ўзбагаціць нашу мову, можа аберагаць яе, змагацца за яе, каб не страціць зусім. «Хто забыў сваіх продкаў — сябе згубіў, а хто забыў сваю мову — усё згубіў».
    Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. У мяне ёсць сябар, які вельмі любіць, шануе сваю мову, выступав ў яе абарону. Ён сказаў: «Люблю сваю мову за тое, што яна прыгожая і мілагучная, што яна дае людзям тое, без чаго нельга жыць. Люблю сваю мову за тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце. За яе я пайду змагацца, пайду абараняць маю мову. Мова і я — гэта адзінае цэлае». Так павінен думаць кожны з нас аб сваей роднай мове. Любоў да яе павінна праяўляцца ў кожным нашым слове, у кожным гуку.
    Мы павінны абараняць нашу мову, бо яна самая прыгожая і самая цікавая. Мова — гэта наша спадчына:
    Ад прадзедаў спакон вякоў
    Мне засталася спадчына;
    Паміж сваіх і чужакоў
    Яна мне ласкай матчынай.
    Аб ей мне баюць казкі-сны
    Вясеннія праталіны,
    I лесу шэлест верасны,
    I ў полі дуб апалены…
    Янка Купала

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *